Лінкі ўнівэрсальнага доступу

(Не)шматлікім (не)шчасьлівым


Анры Дэбушэ, Ілюстрацыя да кнігі Стэндаля «Чырвонае і чорнае» (1884).

Анры Дэбушэ, Ілюстрацыя да кнігі Стэндаля «Чырвонае і чорнае» (1884).

У 1830 годзе Анры-Мары Бэйль (малавядомы францускі пісака зь мянушкай Стэндаль) першую кнігу свайго сёньня славутага раману «Чырвонае і чорнае» закончыў горка-іранічным прысьвячэньнем па-ангельску — To the happy few (нешматлікім шчасьлівым). Стэндаль быў празаікам, і да таго рэалістам, якому выпала пісаць у паэтычны час Рамантызму. Ён адчуваў, што быў па-за трэндам эпохі. І па-за ўвагай чытачоў.

Гэтае прысьвячэньне прыгадваю кожны раз, калі мне трапляе ў рукі вартая кніга па-беларуску, і я бачу пазначаны наклад: 200 асобнікаў. 300. 400. Вось, так сказаць, клясычная стэндалеўская сытуацыя ў пігулцы.

Добрая літаратура заўсёды застаецца радасьцю нешматлікіх шчасьлівых. Нават тады, калі пішуць яе шматлікія нешчасьлівыя.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.​

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG