Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У зоне антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе за мінулыя суткі загінулі 8 украінскіх вайскоўцаў, яшчэ 34 атрымалі раненьні.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў выканаўца абавязкаў прэсавага сакратара Генштаба Ўзброеных сіл Украіны Ўладзіслаў Селязьнёў.

"Цягам сутак незаконнымі ўзброенымі фарміраваньнямі было зьдзейсьнена 111 абстрэлаў пазыцый ўкраінскіх вайскоўцаў. У выніку абстрэлу і баявых сутыкненьняў Украіна страціла 8 вайскоўцаў, яшчэ 34 вайскоўцы атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці",— сказаў Селязнёў.

«Па стане на раніцу ў шпіталях і лячэбных установах знаходзіцца 594 вайскоўцы, у тым ліку 27 цяжкапараненых», — сказаў Селязнёў.

Нягледзячы ўзгадненьне пазыцый аб мірным урэгуляваньні сітуацыя ў Данбасе застаецца складанай. У штабе антытэрарыстычнай апэрацыі паведамілі, што за мінулыя суткі баевікі не менш за 40 разоў абстрэльвалі з цяжкага ўзбраеньня пазыцыі ўкраінскіх вайскоўцаў, узмацніўшы таксама выведвальную дзейнасьць з дапамогай бесьпілотнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG