Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Захад будуць працягваць барацьбу за вяртаньне Крыма


Захад і Украіна будуць працягваць змагацца за Крым, але гэтая барацьба будзе ляжаць у юрыдычнай плоскасці.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала «1 + 1» заявіў прэсавы сакратар МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

«Крым ніхто ніколі не забываў і не забудзе — і тое, што цяпер у дэклярацыі было запісана аб тэрытарыяльнай цэласнасьці, зьяўляецца яшчэ адным пацьвярджэннем таго, што Захад і Украіна будуць працягваць змагацца за Крым, але барацьба за Крым будзе дастаткова іншай, чым барацьба за Данбас. Бо тут будуць уступаць у сілу юрыдычныя, прававыя мэханізмы і звычайна гэта зойме значна больш часу », — сказаў Перабійніс.

Паводле яго слоў, барацьбе за Крым павінны паспрыяць рэформы ўнутры Ўкраіны.

«Калі Ўкраіна стане бліжэй да Эўразьвязу па ўсіх напрамках, я думаю, што пытаньне Крыма будзе вырашацца прасьцей», — сказаў Перабійніс.

Расея ўвяла свае войскі і анэксавала Крым у сакавіку мінулага года. Украіна, як і сусьветная супольнасьць, не прызнаюць далучэньня Крыму да Расеі. ЗША і Эўрапейскі зьвяз увялі шэраг эканамічных санкцый супраць Расеі.

XS
SM
MD
LG