Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 25 гадоў наркаманаў у Менску паболела ў 56 разоў


Беларусь уваходзіць у лік краінаў, дзе праблема распаўсюду і ўжываньня наркотыкаў набірае тэмп і набывае пагрозьлівы характар, паведаміў 12 лютага начальнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Менгарвыканкаму Павал Скалабан.

«Паводле дадзеных Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя ў Беларусі за апошнія 25 гадоў колькасьць хворых з дыягназам „наркаманія“ павялічылася ў 32 разы, а ў Менску — у 56 разоў», — адзначыў Павал Скалабан.

Як паказваюць сацыялягічныя апытаньні, тэма распаўсюду наркотыкаў хвалюе людзей больш, чым злачыннасьць, праблемы з працаўладкаваньнем, сям’і і шлюбу. Па словах Скалабана, у 2014 годзе на ўлік сталічнымі нарколягамі пастаўлена 1370 асобаў з дыягназам «наркаманія», у тым ліку 168 непаўналетніх, паведамляюць «Мінск-навіны».

Актуальнай застаецца і праблема перадазіроўкі наркотыкамі. У 2014-м зарэгістравана 882 такія выпадкі, у тым ліку ў 99 непаўналетніх. 21 чалавек загінуў, зь іх адзін падлетак.

З пачатку 2015 году толькі ў Бальніцу хуткай мэдычнай дапамогі шпіталізавана больш за 150 чалавек з наступствамі ўжываньня наркатычных ці псыхатропных рэчываў.

XS
SM
MD
LG