Лінкі ўнівэрсальнага доступу

65 тысяч чалавек у Каталёніі знаходзяцца пад таксычным воблакам ФОТА, ВІДЭА


Над горадам Ігулада ў гішпанскай аўтаномнай вобласьці Каталёнія павісла таксычнае аранжавае воблака, якое ўтварылася ў выніку аварыі на хімічным заводзе кампаніі Simar.

Выбух азотнай кіслаты, які справакаваў пажар, адбыўся раніцай у чацьвер. У выніку аварыі пацярпелі тры чалавекі — яны дастаўленыя ў шпіталі зь лёгкімі апёкамі. Улады зьвярнуліся да мясцовых жыхароў з рэкамэндацыяй не выходзіць з дамоў і зачыніць вокны. Як паведамляе ВВС, рэкамэндацыі пакінулі ў сіле толькі для дзяцей, старых і людзей з рэсьпіраторнымі захворваньнямі.

Адмыслоўцы заявілі, што воблака паступова расьсейваецца, аднак далейшае разьвіцьцё сытуацыі залежыць ад умоваў надвор’я.

Горад Ігуалада, у якім пражываюць 65 тысяч чалавек, месьціцца прыкладна ў 60 кілямэтрах на паўночны захад ад Барсэлёны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG