Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алянд: дамоўленасьці ў Менску — палёгка для Эўропы і надзея для Ўкраіны


Ангела Мэркель, Франсуа Алянд на перамовах у Менску

Ангела Мэркель, Франсуа Алянд на перамовах у Менску

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд назваў дасягнутыя ў Менску дамоўленасьці «палёгкай для Эўропы» і «надзеяй для Ўкраіны».

Прэзыдэнт Францыі пацьвердзіў, што ў Менску бакам удалося выпрацаваць «глябальнае» пагадненьне па шэрагу спрэчных пытаньняў.

Ён дадаў, што для ўрэгуляваньня канфлікту «неабходна правесьці яшчэ шмат працы, але ёсьць рэальная магчымасьць палепшыць сытуацыю».

На сустрэчы ў Менску лідэраў Украіны, Расіі, Нямеччыны і Францыі дамовіліся аб спыненьні агню на Данбасе з 15 лютага. Акрамя таго, ад лініі судакрананьня павінна быць адведзена цяжкае ўзбраеньне. Як заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін па завяршэньні перамоваў, украінскія вайскоўцы маюць адвесьці ўзбраеньне ад цяперашняй лініі судакрананьня, сэпаратысты — ад лініі, узгодненай 19 верасьня ў рамках менскіх дамоўленасьцяў.

Сустрэча канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель, прэзыдэнта Францыі Франсуа Алянда, Украіны Пятра Парашэнкі і Расеі Ўладзіміра Пуціна пачалася каля 19:00 11 лютага.

XS
SM
MD
LG