Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Нармандзкая група» ела яечню і піла каву вёдрамі


На пытаньне, ці задаволены ён перамовамі, Аляксандар Лукашэнка адказаў наступнае:

«Я ўжо некалькі разоў казаў, што я вельмі задаволены тым, што Беларусь выканала сваю функцыю, сваю ролю. Але галоўныя дзейныя асобы вам ужо адказалі на ўсе пытаньні. Канечне, гэта кіраўнікі дзяржаваў. Яны проста малайцы. Яны вытрымалі гэты маратон. Але яшчэ раз паўтараю: вы не перабольшвайце таго, што гэтыя перамовы ішлі так доўга. Пытаньні вайны і міру вырашаюцца месяцамі, а то і гадамі. А тут удалося дамагчыся згоды ў прыпыненьні вайны на працягу ўсяго толькі 15 гадзін. Малайцы! Адным словам — малайцы!

Галоўнае наперадзе. Трэба ўсё гэта рэалізаваць на справе. Як пойдзе — мы з вамі пабачым. Прыяжджайце да нас яшчэ. Канечне, не дай Бог па такіх пытаньнях. Лепш па пытаньнях будаўніцтва нашага агульнага дома — Эўропы».

Журналісты задалі пытаньне, ці Аляксандар Лукашэнка спаў у ноч з 11 на 12 лютага, калі ішлі перамовы.

Аляксандар Лукашэнка: «Як я магу спаць? Як без боепрыпасаў можа ісьці вайна на мірным фронце? Мая была задача — боепрыпасы падносіць у час, патроны, як у нас кажуць. Я стараўся выконваць свае функцыі.

Вы бачыце, што ў нас у Менску ўсё разьмеркавана і кожны робіць сваю справу. Журналісты — сваю справу. Малайцы, дарэчы. Вельмі арганізаваны народ. Ніякай мітусьні. Розныя людзі, з розных краінаў, але супольную мову знайшлі вельмі хутка, я вас з гэтым віншую.

І я выконваю сваю функцыю, у тым ліку на працягу гэтага часу».

Ён таксама распавёў, як кармілі ўдзельнікаў перамоваў.

«І накармілі, і ўсім забясьпечылі. Усім кармілі, што ў Беларусі, Расеі вырабляецца. Елі яечню, сыр, малочныя прадукты, выпілі некалькі вёдраў кавы» – цытуе кіраўніка Беларусі карэспандэнт БЕЛТА.

XS
SM
MD
LG