Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыніца: «ДНР» і «ЛНР» сарвалі менскі кампраміс на ўказаньне Расеі


У Менску да публічнага падпісаньня рыхтаваўся дакумэнт, але цырымонію сарвалі прадстаўнікі тэрарыстычных арганізацый «ДНР» і «ЛНР».

Пра гэта «ЭўраПраўдзе» распавяла эўрапейская дыпляматычная крыніца, знаёмая з дэталямі перамоваў «нармандзкай чацьвёркі» ў Менску.

«Захарчанка і Платніцкі не падпісваюць кампраміс, узгоднены лідэрамі з Пуціным. Робяць яны гэта па інструкцыі саміх расейцаў, якія працуюць на зрыў дамоўленасьцяў і на дэманстрацыю таго, што нібыта „ДНР“ і „ЛНР“ — самастойныя суб’екты перамоваў», — распавёў суразмоўца.

«У крытычны момант назіраем танны тэатар. Але для ўсіх тут відавочна, што мір, падобна, не ў інтарэсах Расеі і яе стаўленікаў», — дадаў суразмоўца.

XS
SM
MD
LG