Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада спыніла акрэдытацыю расейскіх журналістаў


Вярхоўная Рада падтрымала праект пастановы «Аб часовым прыпыненьні акрэдытацыі журналістаў і тэхнічных працаўнікоў некаторых сродкаў масавай інфармацыі Расейскай Фэдэрацыі пры органах дзяржаўнай улады».

За гэта прагаласавалі 239 дэпутатаў з 293 прысутных.

«Улічваючы асаблівую сытуацыю, некаторыя СМІ РФ фактычна вядуць інфармацыйную вайну нават унутры дзяржавы. Мэтай пастановы зьяўляецца папярэджаньне інфармацыйных пагрозаў», — сказала з трыбуны аўтар праекта, дэпутат ад «Блёка Пятра Парашэнкі» Ірына Фрыз.

Вызначаць, якім расейскім СМІ забаронена працаваць у дзяржаўных органах, а якім не, будзе СБУ. Праект прадугледжвае прыпыніць акрэдытацыю расейскім журналістам у органах дзяржаўнай улады на час правядзеньня АТО.

Напярэдадні журналіст тэлеканалу «Расея», акрэдытаваны на саміце ў Менску, абвінаваціў прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку ў абстрэлах мірнага насельніцтва на Данбасе.

Журналіст расейскага тэлеканала Lifenews брахаў і спрабаваў ўкусіць ўкраінскіх журналістак, якія асьвятляюць перамовы з удзелам кіраўнікоў дзяржаваў «нармандзкай чацьвёркі» ў Менску.

XS
SM
MD
LG