Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ дасьць Украіне крэдыт $17,5 млрд


Міжнародны валютны фонд пракрэдытуе Ўкраіну на дадатковыя $17,5 млрд, заявіла ў Брусэлі ў чацьвер кіраўнічка МВФ Крысьцін Лагард.

«Праграма яшчэ ня ўхваленая радай дырэктараў», — удакладніла Лагард.

Паводле яе, на дадзеным этапе гэта зьяўляецца пагадненьнем з Украінай на экспэртным узроўні.

Яна разьлічвае, што гэтую дамоўленасьць удасца ўхваліць да канца лютага.

Лагард патлумачыла, што бакі ўзгаднілі праграму крэдытаваньня Ўкраіны на $ 40 млрд, разьлічаную на чатыры гады, пад ўмовай рэалізацыі рэформаў.

Акрамя сродкаў МВФ, праграма будзе забясьпечвацца дзяржавамі-чальцамі ЭЗ і прыватнымі інвэстарамі, адзначыла кіраўнік фонду.

Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG