Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крытык зь пісталетам


Робэрт Бас, «Сон Дзікенса» (1870).

Робэрт Бас, «Сон Дзікенса» (1870).

У Андрэя Савіцкага быў пісталет. Усе, хто добра ведаў Андрэя, ведалі і пра тое, што ён можа ня толькі сказаць важкае і разумнае слова, але таксама стрэліць і патрапіць у цэль.

Калі ў літаратара, які піша крытыку, ёсьць яшчэ і агнястрэльная зброя, да ягоных парадаў варта прыслухоўвацца ўважліва. Прынамсі, праігнараваць крытыку ад падобнага чалавека не атрымаецца. Тут няма жартаў.

Страшнейшым за крытыка з пісталетам можа быць толькі крытык з нажом. Агнястрэльная зброя ўсё ж больш гуманная за зброю халодную. Крытык з нажом — эталён. Ня дарма пісьменьнікі кажуць, што іх кнігу «зарэзалі», а ня кажуць, што кнігу «застрэлілі» ці «забілі».

Адам Глобус

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.​

XS
SM
MD
LG