Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Марыюпалю паведамляюць пра разрывы «Граду» на блёкпосьце Ўсходняга раёну.

У ноч на 12 лютага жыхары гораду чулі магутную кананаду, перадае сайт Марыюпалю 0629.

У 6.15 жыхары Ўсходняга раёну паведамілі, што ў раёне блёкпосту разарваліся снарады «Град».

Таксама марыюпальцы паведамляюць пра залпы з боку пасёлка Сартана.

Нягледзячы на мірныя перамовы ў Менску, баевікі працягваюць абстрэльваць пазыцыі сіл АТА з «Градаў», артылерыі і мінамётаў і на дэбальцаўскім кірунку.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва УНІАН са спасылкай на прэс-цэнтар АТА.

«Дэбальцаўскі напрамак застаецца самай гарачай кропкай на ўсходзе Ўкраіны. Сам горад сёньня тэрарысты абстралялі 14 разоў з „Градаў“ і артылерыі. У населеным пункце разбураныя інфраструктура і жылыя дамы. Акрамя гэтага, злачынцы няўдала спрабавалі атакаваць нашы пазыцыі паблізу Наватроіцка, двойчы — у раёне Чарнухіна, Каменкі і Дэбальцава», — паведамілі ў прэс-цэнтры.

XS
SM
MD
LG