Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР далучыліся да перамоваў кантактнай групы ў Менску


Кіраўнікі сэпаратыстаў Аляксандар Захарчанка і Ігар Платніцкі далучыліся да сустрэчы кантактнай групы па мірным урэгуляваньні ў Данбасе.

Як перадае карэспандэнт Інтэрфакс, Захарчанка і Платніцкі прыбылі да Дому прыёмаў МЗС Беларусі ў цэнтры Менску, пакінулі аўтамабілі і прайшлі ў будынак.

Перамовы праходзяць у комплексе «Дыпсэрвіс Хол». У іх бяруць удзел былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, спэцыяльны прадстаўнік АБСЭ Хайдзі Тальявіні, пасол Расеі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў, а таксама прадстаўнікі самаабвешчаных груповак: ДНР — Дзяніс Пушылін, ЛНР — Уладзіслаў Дайнега.

XS
SM
MD
LG