Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёрка перамаўляецца ўжо больш за 6 гадзінаў


Перамовы лідэраў Украіны Пятра Парашэнкі, Францыі Франсуа Алянда, Нямеччыны Ангелы Мэркель і Расеі Ўладзімера Пуціна ў Менску ідуць ужо больш за 6 гадзін.

Пакуль ніякіх афіцыйных камэнтароў журналістам, якія чакаюць вынікаў, удзельнікі сустрэчы не агучылі.

Бакі дамаўляюцца адносна ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе.

Перамовы лідэраў краін пачаліся каля 20.15 у сераду. Каля 21.20 перамовы працягнуліся, але ўжо ў пашыраным фармаце: з удзелам кіраўнікоў МЗС гэтых краін.

Каля 22.00 кіраўнікі дзяржаў і кіраўнікі МЗС краін перайшлі ў іншую залю, дзе перамовы працягнуліся, але ўжо з удзелам дэлегацый чатырох дзяржаў.

У 23.45 Парашэнка, Мэркель, Алянд і Пуцін зноў вярнуліся да абмеркаваньня ў вузкім коле.

Журналісты дзяжураць у прэс-цэнтры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG