Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску закрылася кнігарня «Галіяфы». ВІДЭА


У Менску закрылася кнігарня «Галіяфы»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:32 0:00

Вечарам 11 лютага адбылося разьвітаньне з кнігарняй «Галіяфы» на вуліцы Валгаградзкай. Прычынай закрыцьця сталі праблемы ва ўласьніка памяшканьня, у якога «Галіяфы» арандуюць плошчу пад краму.

Пасьля ўступленьня ў сілу 22 ліпеня новай рэдакцыі закону «Аб гандлі» прадпрыемства павінна было перарэгістраваць памяшканьне як гандлёвы аб’ект, але не зрабіла гэтага, таму гандляваць тут стала нельга. Памяшканьне кнігарні дазволілі выкарыстоўваць толькі як офіс альбо для імпрэзаў. «Галіяфам» гэта аказалася не па кішэні.

Выдавецтва «Галіяфы» працягвае існаваць, а дырэктар Зьміцер Вішнёў спадзяецца, што ў хуткім часе атрымаецца аднавіць кнігарню ў новым месцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG