Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая відэатрансьляцыя з Палаца Незалежнасьці ў Менску


Лідэры Нямеччыны, Расеі, Украіны, Францыі ў Менску шукаюць мір для Данбасу.

Прадстаўніца францускай дэлегацыі паведаміла журналістам, што перамовы ў нармандзкім фармаце пачаліся. Прэзыдэнты павінны былі выйсьці да журналістаў для супольнага фатаграфаваньня, але так і ня выйшлі.

Паводле іншай інфармацыі афіцыйныя перамовы пакуль не пачаліся, працягваюцца кантакты лідэраў краін чацьвёркі. Журналістам было абвешчана, што перамовы маюць адбыцца а 21-й гадзіне па беларускім часе.

Саміт асьвятляюць каля 400 міжнародных журналістаў, у тым ліку і карэспандэнт Радыё Свабода.

ВІДЭА RT

Напярэдадні паездкі ў Менск Пуціну патэлефанаваў прэзыдэнт ЗША Барак Абама. Ён зноў заявіў аб падтрымцы сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласьці Ўкраіны і выказаў заклапочанасьць ростам колькасьцю ахвяраў. Абама падкрэсьліў важнасьць таго, што ў Пуціна ёсьць магчымасьць абмеркаваць сытуацыю зь лідэрамі Украіны, Нямеччыны і Францыі, каб прыйсьці да мірнага вырашэньня канфлікту.

XS
SM
MD
LG