Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапановы данбаскіх сэпаратыстаў: спыненьне АТА, аўтаномія і выбары


Лідэры «ДНР» і «ЛНР» у Менску
Лідэры «ДНР» і «ЛНР» у Менску

Украінскае выданьне «Зеркало недели» апублікавала праект пратаколу, які прадстаўнікі ЛНР і ДНР прапанавалі ўчора ў Менску кантактнай групе АБСЭ па Ўкраіне для абмеркаваньня. Дакумэнт утрымлівае 15 пунктаў, сярод якіх наступныя:

— Усёабдымнае спыненьне агню з 10.00 12 лютага 2015 году;

— Адвод цяжкога ўзбраеньня (калібар больш за 100 мм) на другі дзень пасьля спыненьня агню пры садзейнічаньні АБСЭ (пры гэтым баевікі прапануюць адвесьці ўкраінскае ўзбраеньне ад фактычнай лініі судакрананьня, а ДНР і ЛНР адвядуць ад лініі, вызначанай менскімі пагадненьнямі ад 19 верасьня — тлумачэньне «Зеркала недели»);

— Прыняцьце да 20 лютага 2015 году пастановы Вярхоўнай Рады з указаньнем пераліку раёнаў, на якія распаўсюджваецца «асаблівы статус» (у рамках «менскай лініі» судакрананьня ад 19 верасьня — «ЗН»);

— Узгадненьне да 20 сакавіка з «прадстаўнікамі асобных раёнаў» праекту закону аб муніцыпальных выбарах і пачатак перамоваў аб аўтаномным статусе гэтых «раёнаў»;

— Спыненьне антытэрарыстычнай апэрацыі;

— Прыняцьце і ўвядзеньне ў дзеяньне з 25 лютага закону, які забараняе перасьледаваць «удзельнікаў падзеяў у Данецкай і Луганскай вобласьцях», гарантыя памілаваньня, амністыі і абмену палоннымі «ўсіх на ўсіх», але толькі тых, што «зьмяшчаюцца на тэрыторыі Ўкраіны» (гэты працэс павінен завяршыцца не пазьней за пяты дзень пасьля адводу);

— Аднаўленьне сацыяльных выплатаў і аднаўленьне ў поўным аб’ёме «сацыяльна-эканамічнага ўзаемадзеяньня бакоў, у тым ліку ў банкаўскай сфэры»;

— Адвод усіх замежных вайсковых фармаваньняў, вайсковай тэхнікі, а таксама вайсковага пэрсаналу і наёмнікаў з тэрыторыі Ўкраіны, раззбраеньня ўсіх незаконных груповак;

— Правядзеньне канстытуцыйнай рэформы ва Ўкраіне, якая прадугледжвае глыбокую дэцэнтралізацыю «з дапамогай прадастаўленьня статусу аўтаноміі асобным раёнам Данбасу»;

— Арганізацыя выбараў мясцовых органаў улады на падставе спэцыяльнага закону, які павінен быць узгоднены з ДНР і ЛНР;

— Допуск місіі АБСЭ на ўчастак мяжы з Расеяй, які Кіеў цяпер не кантралюе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG