Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ці мір? 15 гадзінаў перамоваў

Пятро Парашэнка пакідае Палац Незалежнасьці. Яго праважае Аляксандар Лукашэнка.

Ангела Мэркель и Франсуа Алянд пакінулі Палац Незалежнасьці

Сэпаратысты патрабуюць, каб 8000 украінскіх салдат склалі зброю,— Пуцін

Паводле слоў расейскага прэзыдэнта, праблема ў тым, што ДНР і ЛНР сьцьвярджаюць, што ў адказ на агрэсію Кіеўва яны ня толькі стрымалі атаку, але і атачылі групоўку ў складзе 6–8 тысяч чалавек. «І яны зыходзяцть з таго што гэтая групоўка спыніць супраціў і складзе зброю. Прадстаўнікі Украіны мяркуюць, што атачэньня няма. Заклікаем праяўляць стрыманасьць. Зрабіць усё, каб развядзеньне тэхнікі адбылося без лішняга кровапраліцьця. У мяне ёсьць сумневы — калі такое акружэньне ёсьць, то тыя, хто ў акружэньні, будуць вырывацца. Мы дамовіліся з Парашэнкам, што ваенныя экспэрты высьветляць, што адбываецца на самой справе. Заклікаю да міру і спыніць кровапраліцьцё».

Пуцін таксама заявіў, што быў абмеркаваны комплекс невайсковых пытаньняў – канстытуцыйная рэформа ва Ўкраіне, якая б гарантавала правы людзей на Данбасе, памежныя пытаньні, гуманітарныя, а таксама імплімэнтацыя раней прынятага закону пра асаблівы статус Данбасу і цэлы комплекс пытаньняў эканамічнага і гуманітарнага характару.

Пуцін заявіў, што «Кіеўская ўлада адмаўляецца ад наўпростых перамоваў з сэпаратыстамі»

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін у кулюарах менскага саміту заявіў, што бакі дамовіліся пра спыненьне агню з 0 гадзін 15 лютага, пра адвод цяжкага ўзбраеньня ад сёньняшняй лініі сутыкненьня - для украінскіх сілаў, і ад лініі, зафіксаванай у дамове ад 19 верасьня, - для сэпаратыстаў.

На перамовы Кантактнай групы ў «Дыпсэрвіс» вярнулася прадстаўніца АБСЭ Хайдзі Тальявіні, якая пакінула будынак 3 гадзіны таму.

Пуцін паведаміў, што адзін дакумэнт ужо падпісаны – аб комплексе захадаў на імплемэнтацыю Менскіх дамоваў.

Другі дакумэнт – заява чатырох прэзыдэнтаў аб тым, што яны падтрымліваюць гэты працэс, не падпісаны.

Да прадстаўнікоў прэсы выйшаў Пуцін.

Хайдзі Тальявіні пакінула перамовы

"Ніякіх камэнтароў",— сказала журналістам прадстаўніца старшыні АБСЭ ў Трохбаковай кантактнай групе па Данбасе, пакідаючы перамовы прэзыдэнтаў Украіны, Расеі, Францыві і канцлеркі ФРГ.

Лідэры краін нармандзкай чацьвёркі пакінулі залю перамоваў

Хайдзі Тальявіні пакінула перамовы

"Ніякіх камэнтароў",— сказала журналістам прадстаўніца старшыні АБСЭ ў Трохбаковай кантактнай групе па Данбасе, пакідаючы перамовы прэзыдэнтаў Украіны, Расеі, Францыві і канцлеркі ФРГ.

Парашэнка пра магчымасьць падпісаньня мірнай дамовы: «Паглядзім»

Журналісты спынілі Пятра Парашэнку, які вяртаўся ў залю перамоваў і спыталі, ці будзе падпісаная дамова па выніках саміту. Прэзыдэнт Украіны адказаў коратка: «Паглядзім».

Клімкін: Перамовы «нармандзкай чацьвёркі» працягваюцца

«Мы працягваем працаваць, мы працуем бесьперапынна ва ўсіх магчымых фарматах», — сказаў кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін, адказваючы на пытаньне, ці працягваецца праца ў нармандзкім фармаце, паведамляеінфармацыйнае агенцтва УНІАН.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што добрых навінаў на саміце ў Менску пакуль няма.

Расея вылучае непрымальныя ўмовы, дадаў украінскі лідэр. Пры гэтым, паводле прэзыдэнта Ўкраіны, яшчэ застаецца надзея на дасягненьне пагадненьня.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG