Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: Пра кантроль за мяжой Кіеў мусіць дамаўляцца з ДНР і ЛНР


Нікас Кадзыяс і Сяргей Лаўроў на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве 11 лютага 2015

Нікас Кадзыяс і Сяргей Лаўроў на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве 11 лютага 2015

Пра гэта міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў падчас прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы ў Маскве з кіраўніком грэцкага МЗС Нікасам Кадзыясам.

Ён сказаў, што Ўкраіна не павінна патрабаваць кантролю над сваёй мяжой з Расеяй у раёнах, кантраляваных ДНР і ЛНР, у якасьці папярэдняй умовы любога пагадненьня. Расейскі міністар заўважыў, што «наконт кантролю над расейска-ўкраінскай мяжой у ДНР і ЛНР трэба дамаўляцца з апалчэньнем».

Кіраўнік расейскага МЗС таксама абвінаваціў Украіну ў імкненьні здабыць тэрытарыяльныя заваёвы ў Данбасе ў мэтах умацаваньня пазыцыяў Кіеву падчас саміту Нямеччыны, Расеі, Ўкраіны і Францыі сёньня ў Менску.

Сяргей Лаўроў пасьля перамоваў з грэцкім калегам таксама заявіў: Пытаньне пра санкцыі — пытаньне да тых, хто іх уводзіў. Мы цэнім грэцкую пазыцыю, якая разумее абсалютную контрапрадуктыўнасьць спробаў размаўляць з Расеяй гэткай мовай, дый ня толькі з Расеяй".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG