Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: мы выступаем супраць закідваньня тэрарыстаў на тэрыторыю іншых дзяржаў


Уладзімер Макей

Уладзімер Макей

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей лічыць, што нельга дзяліць тэрарыстаў на дрэнных і добрых.

Пра гэта ён заявіў на прэсавай канфэрэнцыі па выніках свайго візыту ў Сырыю, дзе сустракаўся з прэзыдэнтам Башарам Асадам. Адказы Ўладзімера Макея цытуе прэсавая служба МЗС Беларусі:

Мы заўсёды выступалі супраць замежнага ўмяшаньня ва ўнутраныя справы сувэрэннай дзяржавы, няхай гэта будзе эканамічнае ўмяшаньне ці закідваньне тэрарыстаў на тэрыторыю іншых дзяржаў.

«Мы заўсёды выступалі супраць замежнага ўмяшаньня ва ўнутраныя справы сувэрэннай дзяржавы, няхай гэта будзе эканамічнае ўмяшаньне ці закідваньне тэрарыстаў на тэрыторыю іншых дзяржаў. Сёньня тыя зьнешнія сілы, якія былі зацікаўленыя ў зьмене рэжыму ў Сырыі, ужо сутыкнуліся з пагрозай разрастаньня тэрарызму ня толькі на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы, але і ў Эўропе, і ў сьвеце ў цэлым», — падкрэсьліў Макей.

«На наш погляд, нельга дзяліць тэрарыстаў на дрэнных і добрых», — дадаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG