Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску абмяжоўваюць рух транспарту і месцы для стаянкі


Як паведамляе «Інтэрфакс-Захад», калі абмежаванні падчас руху аўтамабільных картэжаў будуць насіць апэратыўны характар, то ў самым цэнтры Менска на некаторых участках ставіць машыны нельга на працягу ўсяго дня.

У прыватнасьці, як інфармуе ДАІ, да 19.00 у сераду, 11 лютага, забароненая стаянка аўтатранспарту:

  • Па вуліцы Рэвалюцыйнай (ад вуліцы Леніна да вуліцы Камсамольскай);
  • Па вуліцы Камуністычнай (ад вуліцы Максіма Багдановіча да вуліцы Старавіленскай);
  • Па вуліцы Інтэрнацыянальнай (ад вуліцы Леніна да вуліцы Энгельса).

Дзяржаўтаінспэкцыя рэкамэндуе кіроўцам ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары месца для прыпынку і стаянкі.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка едуць у Менск на перамовы па сытуацыі ў Данбасе.

XS
SM
MD
LG