Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянтаў вучаць шанаваць беларускую мову


У межах ідэалягічнай падрыхтоўкі супрацоўнікам апарату ГУУС Менгарвыканкама прачыталі лэкцыю на тэму «Беларуская мова як фактар умацаваньня нацыянальна-дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь». Аб гэтым паведамляе сайт ГУУС Менгарвыканкама.

Лекцыю чытаў доктар філялягічных навук, прафэсар, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай Акадэміі навук Іван Саверчанка.

Лекцыя прайшла ў актавай залі ўпраўленьня сталічнай ДАІ. «Для кожнага народа мова — гэта спосаб самаідэнтыфікацыі, — адзначыў ва ўступным слове намесьнік начальніка ГУУС Сяргей Мацко. — Гэта захавальнік інфармацыі пра гісторыю, культуру, продкаў, традыцыі. І наша мова — гэта, без сумненьняў, наша спадчына. Давайце будзем яе берагчы і памнажаць».

У сваім выступе Іван Саверчанка расказаў ня толькі пра вытокі беларускай мовы, але і пра яе ролю ў справе станаўленьня беларускай дзяржаўнасьці, адзначаюць у прэс-службе ГУУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG