Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Я еду ў Менск, каб патрабаваць міру без усялякіх умоваў


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

«Мы патрабуем міру без якіх-небудзь умоў. Мы патрабуем спыніць агонь, вывесьці замежныя войскі, закрыць мяжу. Ім няма чаго тут рабіць. У нас няма ніякага канфлікту. Мы знойдзем кампраміс унутры краіны. Мы павінны абараніць мір, абараніць спакой горада Краматорска, павінны абараніць Украіну. І менавіта таму я еду ў Менск, каб неадкладна, безумоўна, без якіх-небудзь умоў спыніць агонь і пачаць палітычны дыялёг. Мы самі разьбярэмся», — сказаў Пятро Парашэнка падчас тэрміновага наведваньня гораду Краматорск Данецкай вобласці, які 10 лютага абстралялі баевікі. Кіраўнік Украіны агледзеў месца трагедыі і наведаў параненых у выніку ракетнага абстрэлу, паведамляе афіццыйны сайт Пятра Парашэнкі.

Пры аглядзе разбуранага дома ў цэнтры горада, у які трапіў снарад сістэмы «Смерч», у выніку чаго пацярпелі чатыры сям’і, прэзідэнту Ўкраіны паказалі рэшткі ракет і наступствы іх разбуральнага дзеяньня.

«Гэта доказы выкарыстаньня касэтных боепрыпасаў супраць цывільнага насельніцтва горада Краматорска, у самым яго цэнтры. У мяне ў руках элемэнт касэтнага боепрыпасу „Смерч“, які мае радыус прымяненьня да 90 кілямэтраў. Нелюдзі выкарыстоўваюць супраць цывільнага насельніцтва касэтныя боепрыпасы. Гэтыя доказы будуць выкарыстаныя, у тым ліку і мной, у Менску і ў Радзе Эўрапейскага зьвязу. Гэта злачынства супраць чалавечнасьці, калі мірныя людзі гінуць у сваіх дамах, на вуліцах, там, дзе няма вайсковых, у 50 кілямэтрах ад лініі фронту, ад расейскай зброі. Гэта абсалютна непрымальна», — падкрэсьліў прэзыдэнт Парашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG