Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад менскім самітам Абама пагутарыў з Парашэнкам і Пуціным


Барак Абама
Барак Абама

Прэзыдэнты Ўкраіны і ЗША Пятро Парашэнка і Барак Абама ў тэлефоннай размове увечары 10 лютага дамовіліся аб цеснай каардынацыі далейшых крокаў пасля сустрэчы ў «нармандскага фармаце» ў Менску.

Прэзыдэнты Ўкраіны і ЗША Пятро Парашэнка і Барак Абама ў тэлефоннай размове увечары 10 лютага дамовіліся аб цеснай каардынацыі далейшых крокаў пасля сустрэчы ў «нармандскага фармаце» ў Менску.

Як паведамляе прэсавая служба прэзыдэнта Ўкраіны, Парашэнка і Абама абмеркавалі сытуацыю ў Данбасе і падкрэсьлілі неабходнасьць спыненьня агню і мірнага ўрэгуляваньня на аснове рэалізацыі Менскіх дамоўленасьцей.

Прэзыдэнт ЗША выказаў шкадаваньне з нагоды гібелі ўкраінскіх грамадзян і падкрэсьліў сваю падтрымку перамоваў па мірным урэгуляваньні.

Суразмоўцы высока ацанілі намаганьні лідэраў Нямеччыны і Францыі. Прэзыдэнты Ўкраіны і ЗША падкрэсьлілі неабходнасьць выкананьня Расеяй сваіх абавязацельстваў у адпаведнасьці з менскімі дамоўленасьцямі.

Таксама Абама запэўніў Парашэнку ў гатоўнасьці ЗША і ў далейшым падтрымліваць Украіну ў атрыманьні ёю фінансавай дапамогі ад міжнародных партнэраў і міжнародных фінансавых арганізацый для ажыцьцяўленьня неабходных рэформаў.

11 лютага ў Менску павінна адбыцца сустрэча лідэраў дзяржаў у «нармандзкім фармаце». Гаворка ідзе пра перамовы прэзыдэнтаў Украіны, Расеі, Францыі і канцлера ФРГ.

Таксама ўчора позна ўвечары прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна падтрымаць плян мірнага ўрэгуляваньня канфлікту на ўсходзе Ўкраіны, які Нямеччына і Францыя прапануюць падчас перамоваў у Менску ў сераду.

Падчас тэлефоннай размовы, якая адбылася ў аўторак па ініцыятыве прэзыдэнта ЗША, Барак Абама падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты падтрымліваюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і адзначыў, што гэтыя перамовы надаюць магчымасьць для мірнага вырашэньня крызісу, якой неабходна скарыстацца.

У той жа час, паводле заявы Белага дома, прэзыдэнт Абама папярэдзіў Пуціна, што ў выпадку «працягу агрэсіўных дзеянняў ва Ўкраіне, якія ўключаюць адпраўку войскаў, зброі і забеспячэньня фінансаваньня сэпаратыстаў», цана гэтай падтрымкі для Расеі ўзрасьце.

За дзень да гэтага Барак Абама падчас сустрэчы з канцлерам ФРГ Ангелай Мэркель у Белым доме абмеркаваў новую мірную ініцыятыву Нямеччыны і Францыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG