Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі РФ: Калі ЗША будуць пастаўляць зброю Ўкраіне, канфлікт паглыбіцца


Сакратар Рады бясьпекі РФ Мікалай Патрушаў падкрэсьліў, што, калі ЗША пачнуць пастаўкі зброі ва Ўкраіну, гэта будзе значыць, што яны зьяўляюцца ўдзельнікамі канфлікту.

На яго думку, калі ЗША пачнуць пастаўляць зброю Ўкраіне, то далейшая эскаляцыя канфлікту будзе толькі нарастаць.

«Расея ж працягне прытрымлівацца ранейшых пазыцый па мірным вырашэньні канфлікту палітыка-дыпляматычнымі захадамі» - сказаў Патрушаў у інтэрвію «Расейскай газэце».

Паводле яго словаў, ЗША хочуць уцягнуць Расею ў міждзяржаўны ваенны канфлікт, каб пры дапамозе падзеяў ва Ўкраіне ў канчатковым рахунку разьдзяліць Расею.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG