Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршылася сустрэча кантактнай групы па Ўкраіне. Прадстаўнік так званай «ДНР» прапанаваў праект «мірнага пляну»

абноўлена

Перамовы кантактнай групы па Ўкраіне распачаліся ў Менску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:49 0:00

Перамовы кантактнай групы па Ўкраіне распачаліся ў Менску

10 лютага адбылося паседжаньне трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне. 11 лютага — перамовы ў «нармандзкім фармаце».

У Менску за зачыненымі дзьвярыма прайшло пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны. У ім узялі ўдзел экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, спэцпрадстаўнік АБСЭ Хайдзі Тальявіні, амбасадар Расеі ў Кіеве Міхаіл Зурабаў. А таксама прадстаўнікі ДНР і ЛНР Дзяніс Пушылін і Ўладзіслаў Дайнэга.

У сустрэчы браў удзел таксама кум расейскага прэзыдэнта Віктар Медзьвядчук. Раней паведамлялася, што Медзьвядчук інкарпаваны ў працэс вызваленьня закладнікаў і палонных. Удзельнікі сустрэчы па прыезьдзе ў Менск адмовіліся ад камэнтароў прадстаўнікам мэдыяў. ​

Прыкладна а 23-й гадзіны вечара перамовы кантактнай групы скончыліся.​ Ніякіх афіцыйных камэнтароў па выніках перамоваў прадстаўнікам СМІ не давалася.

Як заявіў журналістам прадстаўнік так званай ДНР Дзяніс Пушылін, падчас сустрэчы прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік перадалі іншым удзельнікам перамоваў свой праект пратаколу аб урэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне.

Мяркуецца, што перамовы могуць працягнуцца раніцай.​

Раней у аўторак прэзыдэнты ЗША і Ўкраіны Барак Абама і Пятро Парашэнка абмеркавалі сытуацыю на Данбасе падчас тэлефоннай размовы. Як паведамляе прэс-служба Белага дома, Абама выказаў глыбокае шкадаваньне ў сувязі з тым, што на Ўкраіне працягваюць гінуць мірныя людзі, а таксама падтрымаў спробы правесьці мірныя перамовы. Лідэры дзьвюх краін пагадзіліся з тым, што Расея абавязаная выконваць падпісаныя ёю 5 верасьня ў Менску мірныя дамоўленасьці, якія застаюцца асновай для ўрэгуляваньня канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG