Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваенная пракуратура расьсьледуе абстрэл Краматорску як тэрарыстычны акт


Галоўная ваенная пракуратура Ўкраіны распачала крымінальную справу па прыкметах тэрарыстычнага акту па факце артылерыйскага абстрэлу горада Краматорск.

Сёньня ў 12.30 Краматорск у Данецкай вобласьці зьведаў артылерыйскі абстрэл з ужываньнем рэактыўных сыстэмаў залпавага агню «Тарнада».

У штабе антытэрарыстычнай апэрацыі падкрэсьліваюць, што «Тарнада» ёсьць толькі на ўзбраеньні ўзброеных сілаў Расеі. Абстрэл вёўся з тэрыторыі, кантраляванай сэпаратыстамі. Удар быў нанесены па штабе антытэрарыстычнай апэрацыі, а таксама жылых кварталах горада.

Паводле дадзеных Данецкай абласной адміністрацыі і ўпаўнаважанага прэзыдэнта па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны Ірыны Герашчанкі, пакуль пацьверджаная гібель 7 мірных жыхароў і 4 вайскоўцаў.

У выніку абстрэлу Краматорску параненыя 58 чалавек (цывільных і вайскоўцаў). Паводле дэпартамэнту аховы здароўя аблдзяржадміністрацыі па стане на 16:00, загінулі 7 мірных жыхароў, яшчэ 26 цывільных, у тым ліку 5 дзяцей, атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці. Акрамя таго, на аэрадроме параненыя 32 вайскоўцаў.

XS
SM
MD
LG