Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абстрэл Краматорску: фота і відэа, зьнятыя відавочцамі


Галоўная ваенная пракуратура Ўкраіны па факце артылерыйскага абстрэлу гораду Краматорску распачала крымінальную справу па прыкметах тэрарыстычнага акту.

Сёньня ў 12.30 гадзін горад Краматорск у Данецкай вобласьці зьведаў артылерыйскі абстрэл з ужываньнем рэактыўных сыстэмаў залпавага агню «Тарнада». У штабе антытэрарыстычнай апэрацыі падкрэсьліваюць, што «Тарнада» ёсьць толькі ва ўзброеных сілаў Расеі. Абстрэл вёўся з тэрыторыі, кантраляванай сэпаратыстамі. Удар быў нанесены па штабе антытэрарыстычнай апэрацыі, а таксама жылых кварталах гораду.

Паводле Данецкай абласной адміністрацыі і ўпаўнаважанага прэзыдэнта па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны Ірыны Герашчанкі пакуль пацьверджаная гібель 7 мірных жыхароў і 4 вайскоўцаў.

У выніку абстрэлу Краматорску параненыя 58 чалавек (цывільных і вайскоўцаў) . Па дадзеных дэпартамэнту аховы здароўя абласной адміністрацыі па стане на 16:00, загінулі 7 мірных жыхароў, яшчэ 26 цывільных, у тым ліку 5 дзяцей, атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці. Акрамя таго, на аэрадроме параненыя 32 вайскоўцаў.

XS
SM
MD
LG