Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 лютага: Сустрэча ў Менску лідэраў Нямеччыны, Расеі, Украіны і Францыі


Фота Андрэя Кавалевіча
Фота Андрэя Кавалевіча

Бліц-агляд падзеяў сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Усясьветны дзень хворага. Усталяваны ў 1992 годзе на прапанову Яна Паўла Другога. Незадоўга перад гэтым самому Папу паставілі дыягназ хваробы Паркінсона.

У Менску намечаная сустрэча канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркэль, прэзыдэнтаў Расеі Ўладзімера Пуціна, Украіны Пятра Парашэнкі і Францыі Франсуа Алянда.

У Менску ў выставачным павільёне (пр-т Пераможцаў, 14) пачнецца XXII Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш.

У гісторыі:

660 да н.э. — дзень узыходжаньня на пасаг Дзіму — першага імпэратара Японіі, дзяржаўнае сьвята краіны — Дзень заснаваньня дзяржавы.

1959 — у Менску адкрыўся Дзяржаўны цырк.

1979 — перамога ісламскай рэвалюцыі ў Іране, пасьля трох сутак вулічных баёў з ўрадавымі войскамі прыхільнікі аяталы Хамейні бяруць пад кантроль Тэгеран.

1990 — Пасьля падпісаньня апошнім белым прэзыдэнтам Паўночна-Афрыканскай Рэспублікі Фрэдэрыкам дэ Клеркам указу аб легалізацыі рухаў супраць рэжыму апартэіду выйшаў на свабоду з 27-гадовага зьняволеньня Нэльсан Мандэла.

1999 — утвораная Канфэрэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

2011 — перамога рэвалюцыі ў Эгіпце: прэзыдэнт Хосьні Мубарак падаў у адстаўку, перадаўшы ўладу Вышэйшай радзе ўзброеных сілаў.

2012 — у Беларусі набыў моц новы закон пра дзяржслужбу. Паводле яго, дзяржаўныя службоўцы павінны адмаўляцца ад Карты паляка, калі пасьпелі атрымаць яе.

У гэты дзень нарадзіліся:

1807 — Напалеон Орда, беларускі і польскі мастак, піяніст, кампазытар і пэдагог.

1847 — Томас Эдысан, амэрыканскі вынаходнік.

У гэты дзень памерлі:

1650 — Рэнэ Дэкарт, францускі матэматык і філёзаф

Цытата:

Большасьць людзей гатовая ўпарта працаваць, абы пазбавіцца ад неабходнасьці трошкі падумаць

Томас Эдысан

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG