Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінская нацгвардыя перайшла ў наступ каля Марыюпалю. МАПА


Падразьдзяленьні Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны прарвалі абарону сэпаратыстаў і разгарнулі наступ на марыюпальскім накірунку.

Паводле паведамленьня прэс-службу Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны (РНБА), сёньня ў зоне правядзеньня апэрацыі супраць сэпаратыстаў знаходзіцца сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў, які каардынуе дзейнасць вайскоўцаў і прадстаўнікоў сілавога блёку.

Полк Нацыянальнай гвардыі «Азоў» раней заявіў, што яго байцы захапілі некалькі сёл на паўночны ўсход ад Марыюпалю.

«Высокая інтэнсіўнасьць вядзення агню. З абодвух бакоў ужываецца зброя рознага калібру. Вораг задзейнічаў бронетэхніку. Расейская авіяцыя тройчы пералятала мяжу, аднак удар па нашых сілах не рабіла. „Азоў“ разгортвае наступ на Саханку», — цытуе паведамленьне «Азову» сайт «Украінская праўда».

Прадстаўнік украінскіх вайскоўцаў Андрэй Стэльмах паведаміў, што за мінулыя суткі загінулі сем украінскіх вайскоўцаў, 23 былі параненыя.​

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG