Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяву ў Страсбурскі суд апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook адвакат Марк Фэйгін.

У дакумэнце абарона просіць суд паўплываць на Расею ў сувязі з пагрозамі здароўю і жыцьцю Саўчанкі.

Сёння 60-ы дзень галадоўкі, якую Надзея Саўчанка абвясьціла на знак пратэсту супраць незаконнага арышту. 29 студзеня Саўчанку перавялі ў мэдсанчастку маскоўскай турмы.

Раней, 26 студзеня, Саўчанку зарэгістравалі як дэлегата Парлямэнцкай асаблеі Рады Эўропы, а таксама далі ёй міжнародны імунітэт. Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы заклікала ўлады Расеі вызваліць захопленую ў палон грамадзянку Ўкраіны.

У Расеі Саўчанку абвінавачваюць у датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў у Данбасе. У ліпені мінулага года Саўчанку ўзялі пад варту ў Расеі пасьля таго, як яе, захопленую ў палон сэпаратыстамі, перавезьлі праз мяжу і перадалі расейскім сілавікам. Паводле абароны, яна трапіла ў палон да гібелі расейцаў і таму не магла быць датычнай да гібелі журналістаў. Сама яна ўсё абвінавачваньні абвяргае.

29 студзеня адвакаты паведамілі, што сьледчыя паведамілі Саўчанцы аб адкрыцьці супраць яе новай крымінальнай справы аб незаконным перасячэньні мяжы.

XS
SM
MD
LG