Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка спадзяецца на посьпех менскіх перамоваў


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

Пра гэта прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў падчас тэлефонных перамоў з прэзыдэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім.

«Пятро Парашэнка паведаміў, што настойвае на дасягненьні ўстойлівага і безумоўнага спыненьня агню, адводзе цяжкага ўзбраеньня, вывадзе замежных войскаў з украінскай тэрыторыі. Ён падкрэсьліў, што неабходна закрыць мяжу ад паставак зброі і наймітаў і ўвесці маніторынг і вэрыфікацыю АБСЭ, а таксама вызваліць закладнікаў. Пасьля гэтага неабходна правесьці мясцовыя выбары паводле ўкраінскага заканадаўстве і пры міжнародным назіраньні», — паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны.

Паводле Парашэнкі, «менавіта на такіх пазыцыях, якія адлюстроўваюць Менскія дамоўленасьці, Украіна днямі правядзе перамовы ў „нармандзкім фармаце“ на ўзроўні дыпламатычных прадстаўнікоў і праводзіць кансультацыі на пасяджэнні Трохбаковай кантактнай групы».

Раней міністар замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што пакуль незразумела, ці адбудзецца 11 лютага сустрэча прэзыдэнтаў у «нармандскім фармаце». Паводле Штайнмаера, перад тым, як гэты саміт адбудзецца, павінна быць зроблена яшчэ шмат працы па шэрагу «адкрытых пунктаў». Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін таксама раней заявіў, што саміт у Менску можа не адбыцца, калі да 11 лютага чатыром лідэрам ня ўдасца дамовіцца па «шэрагу пунктаў».

XS
SM
MD
LG