Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: Я не магла б жыць, не зрабіўшы гэтай спробы


Ангела Мэркель на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне
Ангела Мэркель на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне

Падчас сумеснай прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель паўтарыла, што яна не бачыць ваеннага рашэньня крызісу ва Ўсходняй Украіне.

Ангела Мэркель заявіла, што дасягненьне дыпляматычнай дамоўленасьці будзе мець вырашальнае значэньне для падтрыманьня міру ў Эўропе. «Я не магла б жыць, не зрабіўшы гэтай спробы,» — заявіла кіраўніца нямецкага ўраду.

Мэркель і прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд сустрэліся з прэзыдэнтамі Ўкраіны і Расеі Пятром Парашэнкам і Ўладзімерам Пуціным на мінулым тыдні і абвясьцілі пра новую сустрэчу на найвышэйшым узроўні ў сераду ў Менску. Злучаныя Штаты ня ўдзельнічалі ў перамовах на мінулым тыдні і ня будуць удзельнічаць у перамовах у сераду.

Ангела Мэркель сказала, што незалежна ад таго, якое рашэньне адносна паставак зброі Ўкраіне прыме прэзыдэнт ЗША, «саюзныя адносіны паміж Злучанымі Штатамі і Эўропай захаваюцца і будуць заставацца моцнымі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG