Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: агрэсія Расеі ва Ўкраіне толькі ўмацавала адзінства ЗША і Эўропы


Барак Абама і Ангела Мэркель на сустрэчы ў Белым доме
Барак Абама і Ангела Мэркель на сустрэчы ў Белым доме

Пра гэта прэзыдэнт ЗША заявіў падчас сумеснай прэсавай канфэрэнцыі пасьля заканчэньня сустрэчы з канцлерам Нямеччыны Ангэлай Мэркель. Разам з тым амэрыканскі лідэр заклікаў працягваць пошукі дыпляматычнага вырашэньня канфлікту з Расеяй.

Барак Абама сказаў, што Расея парушыла папярэднія пагадненьні па Ўкраіне, накіраваўшы танкі і артылерыю на тэрыторыю гэтай краіны замест таго, каб вывесьці іх.

Ён заявіў: «Я пакуль не прыняў рашэньня аб пастаўках баявой зброі ва Ўкраіну, аднак папрасіў сваіх дарадцаў разгледзець такую магчымасьць у выпадку, калі дыпляматыя не спрацуе».

Прэзыдэнт ЗША паведаміў, што дамовіўся з Мэркель аб тым, што санкцыі адносна Расеі павінны дзейнічаць. Паводле яго калі Расея працягне свой цяперашні курс, яе ізаляцыя будзе паглыбляцца як палітычна, гэтак і эканамічна.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель падкрэсьліла важнасьць таго, каб Захад падтрымліваў Украіну.

«Калі мы адмовімся ад прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржаваў, то мы не зможам падтрымліваць мірны парадак у Эўропе, Расея парушыла гэты прынцып у Крыме і ў Данбасе» — сказала яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG