Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 лютага: 125 гадоў зь дня нараджэньня Барыса Пастарнака


Фота Андрэя Кавалевіча: Зіма. Грыб

Фота Андрэя Кавалевіча: Зіма. Грыб

Бліц-агляд падзеў гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Сусьветны дзень бясьпечнага Інтэрнэту

У судзе Эўразійскага эканамічнага саюзу ў Менску адбудзецца ўрачыстая цырымонія прынясеньня прысягі судзьдзямі. Чакаецца, што ў цырымоніі возьмуць удзел першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі і міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей, а таксама паслы краінаў-партнэраў Беларусі па Эўразійскім саюзе — Армэніі (Армэн Хачатран), Казахстану (Ергалі Булегенаў) і Расеі (Аляксандар Сурыкаў). Пачатак у 10 гадзінаў.

Кішынёў, у парлямэнце Малдовы пройдзе галасаваньне па новаму ўраду краіны.

Масква, Басманны суд расейскай сталіцы разгледзіць хадайніцтва сьледзтва працягнуць тэрмін арышту ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі да 13 траўня.

У гісторыі:

1921 — у складзе Наркамату асьветы БССР створана Навукова-тэрміналягічная камісія з мэтай распрацоўкі тэрміналёгіі на беларускай мове. 1940 — першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі, 50 тысяч чалавек выпраўленыя ў Сыбір і Казахстан. 1962 — адзін з найбольш славутых абменаў шпіёнамі паміж ЗША і СССР: зьбіты над СССР у 1961-м пілёт амэрыканскага шпіёнскага самалёта U2 Фрэнсыс Гэры Паўэрс быў абменены на савецкага шпіёна Вільяма Фішара, якога ў 1957-м амэрыканцы засудзілі на 45 гадоў турмы.

2005 — КНДР заявіла аб стварэньні ядзернай зброі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1868 — Карусь Каганец, беларускі пісьменьнік, мастак, графік, скульптар і мовазнавец.

1883 — Станіслаў Булак-Балаховіч, вайсковец і палітычны дзяяч.

1890 — Барыс Пастарнак, расейскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1958 году.

1898 — Бертальд Брэхт, нямецкі пісьменьнік.

1903 — Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

1943 — Міхась Тычына, беларускі літаратуразнаўца.

У гэты дзень памерлі:

1755 — Шарль Луі дэ Мантэск’ё, францускі пісьменьнік, філёзаф.

1837 — Аляксандар Пушкін, расейскі паэт і пісьменьнік.

1891 — Соф’я Кавалеўская — матэматык беларускага паходжаньня.

1923 — Вільгельм Конрад Рэнтген, нямецкі фізык, вынаходнік рэнтгенаўскага выпраменьваньня, першы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.

1938 — расстраляны беларускі пісьменьнік Максім Гарэцкі.

Цытата:

На сход! — сказаў у непрытомнасьці Купала і збудзіў ад чорных дум паніклы сьцень.

Каму і на які? — азваўся рэхам сьцень. Памаўчаў і прамовіў горка: — Магутны кліч твой раздаецца ўжо даўно — і скрозь, ад краю ў край, па Беларусі... А шмат зьявілася? Народ за доўгія вякі няволі аглох і зрабіўся нячулым.

Што рабіць? — ізноў, як у гарачцы, застагнаў Купала.

Што рабіць? — перапытаўся доктар, — тое, што ты і робіш. Але каб зразумеў народ наш паспаліты патрэбу сходу, ці не сабрацца спачатку толькі нам, будзіўшым яго на дабро ўсе вякі і кожны час?

Добра... — прашаптаў паэт і сьціх.

Максім Гарэцкі, Фантазія

XS
SM
MD
LG