Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рубцова выклікалі на допыт


Юры Рубцоў

Юры Рубцоў

Гэтую інфармацыю палітвязень пасьпеў перадаць праз тэлефон.

Адной з магчымых прычын праваабаронцы называюць узбуджэньне крымінальнай справы за ўхіленьне ад адбыцьця пакараньня. Па гэтым артыкуле яму пагражае да 3 гадоў пазбаўленьня волі.

1 лютага Рубцоў атрымаў ад кіраўніцтва папраўчай установы адкрытага тыпу № 7 папярэджаньне па крымінальным артыкуле за ўхіленьне ад адбыцьця пакараньня. Юры Рубцоў лічыць гэта поўнай лухтой, бо, кажа ён, як можна знаходзіцца ў месцы пакараньня і адначасова ўхіляцца ад пакараньня?

Паводле актывіста, у тым, што ён патрабуе працу з заробкам, роўным сярэдняму па краіне — 600 даляраў, — нічога дзіўнага няма, бо кожны хоча нармальна жыць. Тым больш што вязьні — на поўнай самаакупнасьці.

У кастрычніку 2014 году судзьдзя Цэнтральнага суду Менску Натальля Вайцяховіч пакарала Юрыя Рубцова паўтара гадамі «хіміі» за зьнявагу судзьдзі Кірыла Палулеха. Той судзіў актывіста вясною — пасьля акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2014». Рубцоў быў на шэсьці ў майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!». Міліцыянты затрымалі актывіста і прывезьлі ў суд у адных штанах. Калі судзьдзя Кірыл Палулех пагадзіўся судзіць Юрыя ў такім выглядзе, той, паводле словаў судзьдзі, назваў яго «падонкам».

Касацыйную скаргу Рубцова Менскі гарадзкі суд адхіліў.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хэльсынскі камітэт заявілі, што абмежаваньне волі Юрыя Рубцова ў папраўчай установе адкрытага тыпу дае падставы кваліфікаваць Рубцова як палітычнага вязьня.

XS
SM
MD
LG