Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца апублікавала поўны сьпіс кніг, намінаваных на сёлетнюю прэмію. У сьпісе 42 кнігі.

1. Сяргей Абламейка. Настальгія. — Мінск: «Галіяфы»

2. Ядвіга Адамчык. СТО грам гіСТОрый. — Вільня: «Логвінаў»

3. Алесь Аркуш. Мясцовы час. — Полацк: «Полацкае ляда»

4. Генадзь Аўласенка. Ключ, які нічога не адмыкае. — Мінск: «Мастацкая літаратура»

5. Таццяна Барысік. Жанчына і леапард. — Мінск: «Кнігазбор»

6. Альгерд Бахарэвіч. Каляндар Бахарэвіча. — Мінск: «Радыё Свабода»

7. Альгерд Бахарэвіч. Ніякай літасці Альгерду Б. — Мінск: «Галіяфы»

8. Альгерд Бахарэвіч. Дзеці Аліндаркі. — Мінск: «Галіяфы»

9. Аляксандар І. Бацкель. Маёнтак рыбы. — Вільня: «Логвінаў»

10. Міхаіл Баярын. Самабыццё. — Вільня: «Логвінаў»

11. Алена Беланожка. Чамадан з кракадзілавай скуры. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда»

12. Антон Францішак Брыль. Ян Ялмужна. — Мінск: «Кнігазбор»

13. Анатоль Бутэвіч. Пацалунак на фоне гор. — Мінск: «Мастацкая літаратура»

14. Алесь Бяляцкі. Іртутнае срэбра жыцця. — Мінск 15. Алесь Бяляцкі. Халоднае крыло радзімы. — Вільня

16. Віталь Воранаў. Шэптам. — Беласток: «Wschodzący Białystok»

17. Уладзімір Гніламёдаў. Валошкі на мяжы. — Мінск: «Мастацкая літаратура»

18. Андрэй Гуцаў. Кніга зданяў. — Мінск: «Кнігазбор»

19. Сяргей Дубавец. Сіні карабель у блакітным моры плыве. — Мінск: «Каўчэг»

20. Алег Ждан. Трэба цярпець. — Мінск: «Мастацкая літаратура»

21. Анатоль Казлоў. Той, хто абганяе сны. — Мінск: «Мастацкая літаратура»

22. Віктар Казько. Час збіраць косці. — Мінск: «Кнігазбор»

23. Барыс Крэпак. Вяртанне імёнаў: нарысы пра мастакоў. — Мінск: «Мастацкая літаратура»

24. Анатоль Кудласевіч. Трынаццаць дзён. — Мінск: «Галіяфы»

25. Віктар Ліцвінаў. Жыццё планктону. — ЗША: «Lilu Press»

26. Уладзімір Мажылоўскі. Праклён мітрапаліта Феафіла. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда»

27. Віктар Марціновіч. Мова. — Мінск: «Кнігазбор»

28. Неролі. Нявеста-пачвара. — Мінск: BYBOOKS

29. Уладзімір Несцяровіч. Круты ўзлёт. — Мінск: «Галіяфы»

30. Аляксей Палачанскі. Мой цвік. — Мінск: «Галіяфы»

31. Мікалай Пашкевіч. Вера. — Брэст: «Альтэрнатыва»

32. Пістончык. Дэгенератыўны слоўнік. — Цярнопаль: «Крок»

33. Маргарыта Прохар. Восень у Вільнюсе. — Мінск: «Мастацкая літаратура»

34. Людміла Рублеўская. Авантуры студыёзуса Вырвіча. Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда»

35. Уладзімір Саламаха. І няма шляху чужога. — Мінск: «Мастацкая літаратура»

36. Раман Свечнікаў. Рома едзе. Кніга I. — Вільня: 34mag.net / «Логвінаў»

37. Павел Севярынец. Беларуская глыбіня. — Вільня: «Логвінаў»

38. Ілля Сін. Белетрыстыка. — Мінск: «Макулатура» / «Каўчэг»

39. Юры Станкевіч. Брамнік заўжды самотны. — Мінск: «Галіяфы»

40. Аляксей Талстоў. Валацугі. — Вільня: 34mag.net / «Логвінаў»

41. Васіль Ткачоў. Высокі страх. — Мінск: «Мастацкая літаратура»

42. Алесь Усеня. Грэх. — Мінск: «Медысонт»

Арганізатарамі конкурсу зьяўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Менску; фундатар узнагароды — «Ідэя Банк».

У сёлетняе журы прэміі ўваходзяць: Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісьліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута. Да 1 красавіка будзе абнародаваны «доўгі сьпіс» з 12 кніг, да 15 красавіка журы вызначыць 6 кніг-фіналістаў. Ляўрэаты прэміі будуць абвешчаныя да канца траўня.

Папярэднімі ляўрэатамі прэміі Гедройца былі Павел Касьцюкевіч («Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту»), Уладзімір Някляеў («Аўтамат з газіроўкай зь сіропам і без»), Ігар Бабкоў («Хвілінка. Тры гісторыі»).

Узнагароды: I месца — чэк на суму, якую кожны год вызначае «Ідэя Банк»; II месца — пераклад твора на польскую мову альбо творчая стыпэндыя ў Доме творчасьці пісьменьнікаў, г. Вісбю, Готлянд (Швэцыя); ІІІ месца — творчая стыпэндыя ў Вэнтспілсе (Латвія).

***


Ежы Гедройц — польскі публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар парыскага грамадзка-палітычнага часопіса «Kultura» — нарадзіўся ў Менску ў 1906 годзе. Заснавальнік Літаратурнага Інстытуту і выдавецтва ў Рыме (1946), якія ён у 1947 годзе перанёс у Maissons Laffitte пад Парыжам і разьвіў шырокую выдавецкую дзейнасьць, супрацоўнічаў зь вядомымі польскімі публіцыстамі і пісьменьнікамі-эмігрантамі, сярод якіх былі Чэслаў Мілаш, Вітольд Гамбровіч і Густаў Херлінг-Грудзінскі. Ініцыятар выданьня сэрыі Бібліятэкі Культуры і пэрыядычнага выданьня «Гістарычныя сшыткі», матэрыялы якога датычылі найноўшай гісторыі Польшчы і краінаў Сярэдняй Эўропы. У часы халоднай вайны пасьлядоўна імкнуўся да наладжваньня добрасуседзкіх адносін паміж Польшчай і ўсходнімі суседзямі — Літвой, Беларусьсю і Ўкраінай — падтрымліваў ідэю здабыцьця гэтымі краінамі незалежнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG