Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі рэкордна высокі ўзровень антызаходніх настрояў


Пра гэта сьведчаць дадзеныя апошняга апытаньня «Лявада-цэнтру», праведзенага напрыканцы студзеня.

Паводле дадзеных гэтага апытаньня 81% расейцаў нэгатыўна ставяцца да ЗША. Колькасьць тых, хто лічыць адносіны паміж Масквой і Вашынгтонам варожымі, павялічылася за год прынамсі ў 10 разоў — да 42%. Да Эўразьвязу нэгатыўна ставіцца 71% рэспандэнтаў, варожымі адносіны з ЭЗ называе прыкладна чвэрць расейцаў. Год таму такіх быў усяго 1%.

Пагоршылася, хаця і менш істотна, стаўленьне расейцаў да Ўкраіны: адмоўна да яе паставіліся 74% рэспандэнтаў, летась у лістападзе гэтак ставіліся да Ўкраіны 59% рэспандэнтаў. Як адзначае намесьнік дырэктара «Лявада-цэнтру» Аляксей Гражданкін, варожае стаўленьне да ЗША не мяняецца, а стаўленьне да Эўразьвязу і Украіны працягвае пагаршацца, Паводле яго, дасягнуты гістарычны максымум антызаходніх настрояў у Расеі за 25 гадоў назіраньняў.

Пры гэтым стаўленьне расейцаў да Беларусі таксама крыху пагоршылася, але ў цэлым застаецца вельмі станоўчым: падчас студзеньскага апытаньня «Лявада-цэнтру» да Беларусі пазытыўна паставіўся 81% апытаных (летась у лістападзе — 87%), нэгатыўна — 11% (летась у лістападзе — 7%).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG