Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#SaveLohvinau


Ян Давідс дэ Хем, «Нацюрморт з кніжкамі» (17 ст.)
Ян Давідс дэ Хем, «Нацюрморт з кніжкамі» (17 ст.)

Знаёмы польскі журналіст прапанаваў галоўнаму рэдактару ўплывовага польскага тыднёвіка далучыцца да акцыі #SaveLohvinau і дапамагчы кнігарні заплаціць штраф. Рэдактар спытаў:"Навошта плаціць Лукашэнку?". Знаёмы прыгадаў словы Лэха Валэнсы: "Камуністы казалі:"Паглядзіце, колькі нас выходзіць на дэманстрацыі 1 траўня. А апазыцыі амаль няма!"Камунізм меў простае правіла — не дазволіць нам зарганізавацца, каб мы ня ўбачылі, як нас шмат«.

Журналіст дадаў, што не параўноўвае маштабаў гэтых падзеяў, але верыць, што праз звычайную салідарнасьць і мы ўбачым, што нас шмат.

Я спадзяюся, што заўсёды разьяднаныя беларусы зноў падзеляцца, але гэтым разам на тых, хто ўжо дапамог кнігарні, і тых, хто толькі зьбіраецца дапамагчы.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG