Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель у Вашынгтоне будзе гутарыць з Абамам пра Ўкраіну


Ангела Мэркель і Барак Абама
Ангела Мэркель і Барак Абама

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель правядзе ў Вашынгтоне 9 лютага з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам перамовы па канфлікце ва Ўкраіне.

Раней нямецкі ўрад заявіў, што лідэры ФРГ, Францыі, Украіны і Расеі плянуюць правесьці саміт па ўкраінскім крызісе ў Менску 11 лютага.

Прадстаўнік Мэркель абвясьціў пра гэта пасьля тэлефоннай размовы паміж канцлерам Нямеччыны, прэзыдэнтамі Францыі Франсуа Аляндам, Украіны — Пятром Парашэнкам і Расеі — Уладзімерам Пуціным. На канфэрэнцыі па бясьпецы, якая завяршылася 8 лютага ў Мюнхене, канцлер Нямеччыны ззаявіла, што ня бачыць магчымасьці ваеннага рашэньня канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG