Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабчак у эфіры НТВ заявіла, што на Данбасе знаходзяцца вайскоўцы расейскай рэгулярнай арміі


Тэлевядучая Ксенія Сабчак у эфіры канала НТВ заявіла, што на Данбасе знаходзяцца вайскоўцы расейскай рэгулярнай арміі. Гэта справакавала эмацыйную дыскусію ў студыі.

У студыі аказаліся «жанчыны з Данбасу», якія пачалі крычаць:

«Вы хлусіце, я з Данецку! Я ўсё гэта бачыла на свае вочы, калі самалёты ляцяць, я са сваім 2-гадовым дзіцём ня ведала, куды падзецца. Прыйшлі амэрыканцы, палякі прыйшлі, яны па-расейску нават не размаўлялі!»

«Мяне проста трасе. Такая доза масавай хлусьні небясьпечная для здароўя. Бедныя, бедныя людзі, — напісала Сабчак у сваім twitter пасьля перадачы, — Заракалася ж я не хадзіць на палітычныя праграмы на фэдэральныя каналы».

ВІДЭА НА YOUTUBE:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG