Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкая выведка налічыла 50 тысяч загінулых на ўсходзе Ўкраіны


На ўсходзе Украіны з пачатку ўзброенага канфлікту ў красавіку 2014 загінулі ня менш за 50 тысяч чалавек, што амаль у дзесяць разоў перавышае афіцыйныя дадзеныя. Пра гэта сёньня піша газэта Frankfurter Allgemeine Sanntagszeitung са спасылкай на крыніцу ў нямецкай выведцы.

У артыкуле адзначаецца, што дадзеныя пра страты, прадастаўленыя ААН і ўкраінскімі ўладамі, часьцяком зьяўляюцца прыніжанымі і не выклікаюць даверу.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы ў суботу на міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхене, заявіў, што ў выніку баявых дзеяньняў паміж украінскімі вайскоўцамі і прарасейскімі сэпаратыстамі ў Данбасе загінулі 1200 вайскоўцаў і 5400 мірных жыхароў. Прадстаўнікі ААН паведамілі 3 лютага, што ахвярамі супрацьстаяньня на ўсходзе Ўкраіны сталі каля 5400 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG