Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДНР: Людзі ў расейскай форме — «украінскія дывэрсанты»


«Людзі, якія ваююць на ўсходзе Ўкраіны ў расійскай ваеннай форме, — «украінскія дывэрсанты», — заявіў адзін з камандуючых сэпаратыстамі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР) Эдуард Басурын.

Паводле яго словаў, такім чынам Служба бясьпекі Ўкраіны нібыта «ўжывае тактыку дыскрэдытацыі» узброеных сілаў Расеі. Украінскі бок не камэнтуе заявы сэпаратыста. Сілы ДНР у ноч на нядзелю каля сарака разоў абстралялі пазыцыі ўрадавых войскаў і населеныя пункты ў Данбасе. Пад удар трапілі горад Дэбальцава, шэраг вёсак і пасёлкаў.

Як паведамляе камандаваньне ўкраінскай арміі, артылерыя вайскоўцаў нанесла па пазыцыях сэпаратыстаў удары ў адказ. У Мінабароны Ўкраіны заяўляюць, што ў баях на ўсходзе краіны за апошнія суткі былі забітыя 70 сэпаратыстаў, выведзеныя з ладу чатыры танкі, дзьве ўстаноўкі «Град» і дзьве самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG