Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ў Сочы з сынам Мікалаем ФОТАФАКТ


Кіраўнік Беларусі наведаў сьвяточныя мерапрыемствы з нагоды гадавіны адкрыцьця зімовай Алімпіяды.

«У Сочы прыехалі госьці з усяго сьвету. Удзельнікі Алімпіяды-2014, валянтэры і заўзятары. Па запрашэньні прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ўдзел у сьвяточных мерапрыемствах прыняў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, каб успомніць самыя яркія моманты Гульняў і трыюмф беларускіх спартоўцаў», — Эўрарадыё цытуе беларускае тэлебачаньне.

Фота кremlin.ru
Фота кremlin.ru

Сьвяточнае шоў адбылося ў цэнтры «Поўдзень Спорт». У час мерапрыемства гледачам былі прадстаўленыя самыя яркія моманты Алімпіяды і Паралімпіяды, паведамляе БелТА.

Спартоўцы зборнай Беларусі занялі 8-е месца ў неафіцыйным камандным заліку ХХII Зімовых Алімпійскіх гульняў, якія праходзілі ў Сочы з 7 па 23 лютага 2014 года. Заваяваўшы 6 мэдалёў, зь якіх 5 залатыя і 1 бронзавы, беларускія алімпійцы ўсталявалі новы рэкорд па колькасьці ўзнагарод найвышэйшай пробы.

З «кароткатэрміновым адппачынкам» у Сочы кіраўнік Беларусі знаходзіцца з 30 студзеня. На 8 лютага ў Лукашэнкі заплянаваная нефармальная сустрэча з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. Яе зьмест не раскрываецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG