Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўчанцы адмоўлена ў спыненьні крымінальнай справы


Надзея Саўчанка

Надзея Саўчанка

Украінскай вайсковай Надзеі Саўчанцы адмоўлена ў спыненьні крымінальнай справы. У суботу маскоўскі адвакат Марк Фэйгін паведаміў пра гэта ў твітэры. Саўчанка абвінавачваецца ў датычнасьці да гібелі дваіх расейскіх журналістаў у зоне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Сьледчыя патлумачылі прычыны адмовы тым, што матэрыялы боку абароны не зьяўляюцца доказамі недатычнасьці абвінавачванай да гібелі журналістаў. Як паведамляе «Нямецкая хваля», у Сьледчым камітэце Расеі лічаць, што «прад’яўленае Саўчанцы абвінавачваньне ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкага злачынства пацьвярджаецца сукупнасьцю сабраных па крымінальнай справе аб’ектыўных доказаў».

Паводле вэрсіі сьледзтва, падчас баявых дзеяньняў пад Луганскам Саўчанка ў якасьці апэратара-наводчыка гелікоптэра Мі-24 перадала ўзброеным сэпаратыстам каардынаты здымачнай групы расейскіх журналістаў кампаніі ВГТРК.

Ахвярамі мінамётнага абстрэлу сталі рэпартэры Ігар Карнялюк і Антон Валошын.

XS
SM
MD
LG