Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне забаранілі расейскі сэрыял паводле кнігі Чаргінца


Мікалай Чаргінец

Мікалай Чаргінец

Забароненыя расейскія фільмы і сэрыялы, паводле Дзяржкіно Ўкраіны, зьяўляюцца ідэальнымі ўзорамі прапагандысцкага кіно ў горшым яго разуменьні.

Дзяржаўнае агенцтва Ўкраіны па пытаньнях кіно на падставе рэкамэндацый экспэртнай камісіі па пытаньнях распаўсюджваньня і дэманстрацыі фільмаў забараніла 20 фільмаў і сэрыялаў вытворчасьці Расейскай Фэдэрацыі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы агенцтва.

У сьпісе фільмаў, якія забаранілі да кіна- і тэлепаказу на тэрыторыі Ўкраіны, ёсьць такія фільмы і сэрыялы, як «Служу айчыне», «Спадары афіцэры» ці «Кодэкс гонару». Кіраўнік Дзяржкіно Ўкраіны Піліп Ільенка адзначыў, што «такім фільмам ня месца на ўкраінскіх экранах падчас неабвешчанай вайны супраць Украіны».

У «чорны сьпіс» украінскага Дзяржкіно трапіў і сэрыял расейскай вытворчасьці «Маёр Ветраў» паводле кнігі старшыні афіцыйнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца. Галоўны герой твора Чаргінца — вэтэран аўганскай вайны і кадравы афіцэр спэцназу, які змагаецца з міжнародным тэрарызмам, наркатрафікам і злачыннасьцю.

Мікалай Чаргінец зьяўляецца сябрам грамадзкай рады маральнасьці. Ён вядомы яшчэ і тым, што ў 2010 годзе намагаўся забараніць канцэрт «Рамштайну» ў Менску. У 2011 годзе Чаргінец падчас зьезду Саюзу пісьменьнікаў Беларусі заклікаў забараніць выдавецтва «Логвінаў» за зборнік абсурдыскіх вершаў «Непаэзія. Выбраныя піражкі», якую назваў «зьдзекам з літаратуры». Менавіта на гэтую кнігу спасылаўся Чаргінец, калі патрабаваў зачыніць выдавецтва. Пасьля закліку Чаргінца у выдавецтве пачаліся праверкі, а потым суды супраць выдавецтва і кнігарні. Цяпер выдавецтва Ігара Логвінава закрылі, а ягонай кнігарні далі мільярдны штраф.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG