Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША апублікавалі новую канцэпцыю стратэгіі нацыянальнай бясьпекі


Памочнік прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Сьюзан Райс.
Памочнік прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Сьюзан Райс.

У дакумэнце зноў падкрэсьліваецца неабходнасьць лідэрства ЗША ў забесьпячэньні правілаў сусьветнага парадку і мабілізацыі глябальных намаганьняў па цэлым шэрагу франтоў бясьпекі, у тым ліку па спыненьні расейскай «агрэсіі».

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Злучаныя Штаты «ўзначальваюць міжнародную кааліцыю па супрацьстаяньні вострым праблемам, зьвязаным з агрэсіяй, тэрарызмам і хваробамі.»

Абама заявіў, што Вашынгтон ідзе «нага ў нагу з нашымі эўрапейскімі саюзьнікамі» і «праводзіць жорсткія санкцыі ў дачыненьні да Расеі, зьвязаныя са стрымліваньнем агрэсіі» у адказ на дзеяньні Крамля ва Ўкраіне.

У канцэпцыі, у якой утрымліваецца плян прыярытэтаў зьнешняй палітыкі Абамы, згадваецца шэраг іншых рызыкаў, у тым ліку распаўсюджваньне ядзернай зброі, ісламскага тэрарызму, і «дэструктыўных» кібэратакаў.

Дакумэнт, які складаецца з 35 старонак, распаўсюджаны прэс-службай Белага дома. Новую канцэпцыю прадставіць сёньня памочнік прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Сьюзан Райс, якая выступіць у Інстытуце Брукінгса ў Вашынгтоне з дакладам на гэтую тэму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG