Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дурнаватае» выслоўе


Франсыска Гоя, Сэрыя «Жахі грамадзянскай вайны» (52: Яны не пасьпяваюць).​

Франсыска Гоя, Сэрыя «Жахі грамадзянскай вайны» (52: Яны не пасьпяваюць).​

«Абы не было вайны» — колькі кпінаў выклікала гэтае палахлівае беларускае выслоўе, якое стала ледзь ня прынцыпам жыцьця. Колькі можна прыгадваць, браць за кропку адліку Другую сусьветную? Аднак цяпер такая герархія каштоўнасьцяў здаецца не такой ужо і недарэчнай.

Жахлівая дэталь пра цяперашні канфлікт ва Ўкраіне, прачытаная недзе: сярод загіблых беспрэцэдэнтна высокая, непараўнальная зь іншымі войнамі ХХ-ХХІ стагодзьдзяў, доля дзяцей. Наўрад ці нехта забівае дзяцей адмыслова. Проста вайна.

Ну, якой можа быць, якой будзе рэакцыя беларусаў? Не, толькі ня гэта. Любой цаной. Што ўваходзіць у тую цану — зразумела. Але ці можна асуджаць людзей за такія ўяўленьні?

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG