Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры: «Мы ня можам заплюшчваць вочы на расейскія танкі ва Ўкраіне»


Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры запатрабаваў ад Расеі «прадэманстраваць сваю прыхільнасьць да спыненьня праліцьця крыві» ва Ўкраіне.

Кэры: расейцы і сэпаратысты павінны спыніць агонь
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:33 0:00
Наўпроставы лінк

Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве, Кэры заявіў, што Масква павінна адмовіцца ад падтрымкі сэпаратыстаў, вывесьці войскі і ўзбраеньне з тэрыторыі Ўкраіны і націснуць на паўстанцаў, каб тыя выконвалі ўмовы спыненьня агню.

Наўпроставы лінк

Усклаўшы ўсю адказнасьць на Маскву за спыненьне вайны з Украінай, якая працягваецца з красавіка і ў ходзе якой было забіта больш за 5350 чалавек, Кэры заявіў у Кіеве, што Вашынгтон хоча мірнага рашэньня, але «ня можа заплюшчваць вочы на расейскія танкі, якія перасякаюць мяжу» ва Ўкраіне.

Наўпроставы лінк

«Працяг расейскай агрэсіі на ўсходзе зьяўляецца сур’ёзнай пагрозай для Ўкраіны», — сказаў Кэры. Дзяржсакратар заклікаў да спыненьня агню, вываду цяжкіх узбраеньняў з разьдзяляльных ліній, вызначаных у мірным пляне, які быў выпрацаваны ў верасьні, і заявіў, што Масква павінна «паважаць міжнародную мяжу» паміж Расеяй і Украінай.

Ён сказаў, што гэта адзіны спосаб спыніць канфлікт і ў канчатковым выніку «міжнародную ізаляцыю» Расеі.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама вывучае розныя варыянты дапамогі Ўкраіне, у тым ліку і абарончым узбраеньнем, заявіў Кэры.

«Прэзыдэнт паўторна праглядае ўсе магчымасьці. Адна з магчымасьцяў — прадстаўленьне ваеннай дапамогі Ўкраіне», — заявіў ён на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Украіны Арсенем Яцанюком у Кіеве ў чацьвер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG