Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Віншуем па-беларуску!» — конкурс паштовак да Дня роднай мовы


21 лютага ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень роднай мовы. Гэты дзень стаў сапраўдным сьвятам беларускай мовы, хоць і быў заснаваны ЮНЭСКА ў 1999-м годзе і падтрыманы Гэнэральнай Асамблеяй ААН як Міжнародны дзень роднай мовы.

Штогод 21 лютага беларускамоўная супольнасьць ладзіць разнастайныя публічныя акцыі, канцэрты ды конкурсы, праходзяць акцыі, тым ліку і ў навучальных установах Беларусі.

Радыё Свабода запускае акцыю «Віншуем па-беларуску!». Сёньня стартуе конкурс на дызайн фірмовай паштоўкі да Дня роднай мовы, які працягнецца да 17 лютага.

Пасьля вызначэньня пераможцы будзе выдрукавана найлепшая паштоўка, кожны ахвотны зможа атрымаць яе альбо праз адмысловы сэрвіс, дадаўшы пажаданьні і адрас, даслаць яе ў любы куток сьвету.

Такім чынам, да 17 лютага на скрыню radiosvaboda@gmail.com прымаюцца дызайны вашых паштовак, каб у Дзень роднай мовы беларусы маглі віншаваць адно аднаго па-беларуску.

Пераможца атрымае электронную чыталку «Kindle».

Умовы:
— памер паштоўкі — 10 на 15 см (рэкамэндавана)
— у лісьце пазначайце аўтарства і кантактныя дадзеныя,
— прымаюцца толькі арыгінальныя дызайны, якія раней нідзе не публікаваліся і не выкарыcтоўваліся,
— дасылайце працы да 17 лютага ўключна на скрынку radiosvaboda@gmail.com альбо загружайце ў альбом вКонтакте

Пераможца будзе ўзнагароджаны 22 лютага на Сьвяце беларускай мовы ў Менску.

XS
SM
MD
LG